Клімат, застанься!

25 мая ў Мінску і рэгіёнах Беларусі стартавала народная акцыя «Клімат, застанься!».  Актывісты-эколагі ў Гомелі, Гродна, Віцебску, Мінску, Брэсце, Наваполацку ды іншых гарадах Беларусі будуць распавядаць пра клімат, балоты, ваду і паветра, пра тое, што можа зрабіць для планеты кожны з нас. Галоўнай падзеяй стане балотна-кліматычная дзея, прымеркаваная да Дню абароны навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня.



klimat.jpg

У гэту суботу на пешаходнай вуліцы Карла Маркса ў рамках акцыі адбыўся шэраг імпрэз. Кожны ахвотнік мог задарма адрамантаваць свой ровар. А таксама выпіць жывой вады і паслухаць цікавыя факты пра яе. Даведацца пра балоты і наступствы іх асушвання. Паглядзець тэатральны пэрформанс.
Як усё гэта выглядала, можна ўбачыць тут.

Мерапрыемствы праводзяцца пры падтрымцы Таварыства «Зялёная сетка» і партала greenbelarus.info, часопіса citydog.by, партала kyky.org, Мінскага Роварнага Таварыства, пластычнага тэатра «ІнЖэст».