Кныровіч: Генпракуратура паводзіць сябе як прывакзальны жабрак, што раскалупвае язвы

Генпракурор Беларусі агучыў суму матэрыяльнага ўрону, нанесенага Беларусі за гады Другой сусветнай вайны. Прадпрымальнік і бізнесмен Аляксандр Кныровіч вырашыў узяць у рукі калькулятар і праверыць гэтыя разлікі.

Минск пасля вайны. Фота з sb.by

Минск пасля вайны. Фота з sb.by

«Грабавыя альбо стратныя?» Менавіта гэтыя прыметнікі мне хочацца ўжываць, калі я (у чарговы раз) чытаю, што наш якбыгенпракурор налічыў суму матэрыяльнага ўрону за гады Другой сусветнай вайны ў памеры 2,3 трыльёна долараў (у цяперашніх цэнах), піша Кныровіч на канале «Эканоміка Беларусі».

І налічыў, і радасна даклад наверх, маўляў, «глядзі, пане, чаго я прынёс... аж колькі!»

А і сапраўды, «колькі?»

Зразумела, што такая колькасць нулікаў нармальнага чалавека ўводзіць у ступар, але ў нас у руках ёсць калькулятар і сякія-такія даныя. Палічым?

Уся сённяшняя эканоміка Беларусі каштуе ніяк не больш за $100 млрд (зыходзячы з яе вынікаў), менавіта за гэтую суму (а хутчэй разы так у тры менш) яе можна пабудаваць нанова. У разлік, вядома, не ідуць нетры, але іх нібыта ў нас ніхто і не забіраў. Запісалі.

Колькі каштуе нерухомасць?

Да вайны ў Беларусі жыло каля 9 млн чалавек. Сёння — столькі ж. Пагадзіцеся — паказальна, але я не пра гэта. Сёння жылы фонд Беларусі — крыху менш за 300 млн квадратных метраў., і калі палічыць яго па $1000 (што будзе ВЕЛЬМІ завышанай ацэнкай), мы выйдзем на суму ніяк не больш за $300 млрд. Разам — пакуль 0,4 у трыльёнах, да 2,3 — вельмі далёка.

Заўважу — мы бяром у разлік УСЮ сённяшнююю прамысловасць і ЎВЕСЬ жылы фонд.

Глядзіце таксама

Што застаецца?

Ну, сёе-тое з камунікацый, грамадскіх аб'ектаў — хай гэта каштуе яшчэ $100 млрд. І — людзі…

Разважаць пра кошт чалавечага жыцця амаральна, яно — неацэннае, але калі ўжо паспрабаваць хоць на нешта абаперціся, то самая вялікая лічба, — гэта 5 млн расійскіх рублёў, якія выплачвае сённяшняя Расія за кожнага загінулага ва Украіне салдата.

Што атрымліваецца?

9 млн чалавек па $60 тысяч (паўтаруся, я аддаю сабе справаздачу ў амаральнасці такой ацэнкі, але генпракурор жа неяк лічыў...), разам — яшчэ $540 млрд.

Усяго — нешта каля 1 трыльёна — цана ўсёй сённяшняй Беларусі.

За гады вайны было знішчана... Раней казалі — чвэрць, цяпер сцвярджаюць, што траціна той Беларусі.

Гэта значыць, рэальная лічба, нават пры самых завышаных падліках, на «нулік», на парадак ніжэй, чым фантазіі генпракурора.

Але, галоўнае пытанне, навошта яны гэта робяць? Каму збіраюцца прад'явіць? Германіі?

Хто не ведае, пасля вайны гэтая краіна за ўсё заплаціла. Было вывезена (у бок СССР) больш за 400 тысяч вагонаў маёмасці. Пад 3000 заводаў, каля 100 электрастанцый і да таго падобнае. Пытанне закрытае вельмі даўно, і ахвотных «аднавіць гандаль» пашлюць... У бок дакументаў, падпісаных паміж бакамі больш за паўстагоддзя таму.

Тады — навошта?

Я бачу толькі адну мэту. Гэта — раскалупванне і выстаўленне на ўсеагульны агляд язваў, як гэтым звычайна займаюцца прывакзальныя жабракі, якія жадаюць выклікаць агіду і шкадаванне, і падзарабіць трохі грошай на гэтых траўмах.

Глядзіце таксама