Колькасць прызнаных праваабаронцамі палітвязняў у Беларусі павялічылася яшчэ на дзевяць чалавек
Нагадаем, сёння зранку палітычнымі зняволенымі праваабаронцы прызналі шасцярых чалавек, уключаючы кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Колькасць палітвязняў, афіцыйна прызнаных праваабаронцамі, у краіне павялічылася яшчэ на дзевяць чалавек. Цяпер іх у Беларусі 942.
Як паведамляе «Вясна», палітычнымі зняволенымі прызнаныя Глеб Нікановіч, Ігар Ляшкевіч, Ціхан Шлюхціц, Арцём Майсіёнак, Андрэй Абразцоў, Канстанцін Шульга, Данііл Дарафееў, Сяргей Красоўскі і Міхаіл Лапенас.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, усе яны праходзяць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), а Міхаіл Лапенас таксама асуджаны паводле арт. 368 КК і 369 КК.