Крэмль пра затрыманне Фядуты і Зянковіча: «Мы не валодаем ніякай інфармацыяй пра гэтых грамадзян»
Крэмль не валодае ніякай інфармацыяй пра грамадзян Беларусі Аляксандра Фядуту і Юрася Зянковіча.

Прынамсі, так заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Раней сваякі затрыманых паведамлялі, што іх арыштавалі ў Маскве.
— Я, на жаль, ніяк не магу пракаментаваць — гэтыя людзі не маюць да Адміністрацыі прэзідэнта, да Крамля ніякага дачынення. Мы не валодаем ніякай інфармацыяй пра гэтых грамадзян, — сказаў Пяскоў і рэкамендаваў звярнуцца з гэтымі пытаннямі да спецслужб.
Пра затрыманне ў Маскве Юрыя Зянковіча стала вядома 13 красавіка. Паводле слоў жонкі, 11 красавіка яго літаральна выкралі з расійскага гатэля. У гэты ж дзень у КДБ паведамілі пра затрыманне Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты па «непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства». Аляксандр Фядута, як і Зянковіч, быў затрыманы ў Маскве.
Паводле tut.by