Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
Вызвалення Аляксандра Фядуты патрабуюць польскія літаратуразнаўцы.
Польскія літаратуразнаўцы выступілі з адмысловым зваротам, пад якім падпісаліся больш за 40 чалавек, паведамляе pen-centre.by.
«Мы былі абураныя, калі даведаліся пра незаконны арышт спецслужбамі Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы па ілжывым абвінавачанні нашага калегі і паплечніка, беларускага навукоўца-літаратуразнаўцы, доктара габілітаванага Аляксандра Фядуты. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення яго з турмы», —гаворыцца ў звароце.