Крыніцы: ЕС можа спыніць выдачу віз грамадзянам Беларусі
Спачатку Чэхія, потым астатнія.
Сёння стала вядома, што ўрад Чэхіі прыняў рашэнне аб
спыненні выдачы віз беларускім грамадзянам за выняткам гуманітарных выпадкаў.
Гэтае рашэнне мае санкцыйны характар і тлумачыцца агрэсіяй Расіі і
лукашэнкаўскага рэжыму супраць Украіны. Выглядае, гэта толькі першы сігнал
вялікага трэнду, паведамляе старэйшае беларускае выданне, прызнанае беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.
Крыніцы ў дыпламатычным корпусе кажуць, што
краіны ЕС схіляюцца да рашэння аб спыненні выдачы віз грамадзянам Беларусі
(апроч гуманітарных выпадкаў).
«Прыняцце такога рашэння не за гарамі», — тлумачыць адзін з дыпламатаў.
Цяпер жа рэальнасць такая, што пры абмежаванай колькасці консульскага персаналу краін ЕС ў Беларусі, чарга па еўрапейскія візы ў Мінску расцягнулася на месяцы — бліжэйшыя даты падачы ў маі. У спісах ахвотных атрымаць візу тысячы і тысячы чалавек.