Малдова і Грузія зрабілі заяўкі на ўступленне ў ЕС
Услед за Украінай.
Прэзідэнт Малдовы Майя Санду ў чацвер, 3 сакавіка, падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Еўрапейскі Саюз, паведамляе «Украінская праўда».
«Паважаныя грамадзяне, калі для адных рашэнняў
патрабуецца час, другія павінны быць прыняты аператыўна. Мы пададзім запыт у
бліжэйшыя дні ў Брусэль», — сказала Санду.
Раней у чацвер аналагічную заяўку падпісаў прэм'ер-міністр
Грузіі.
Малдова і Грузія разам з Украінай ўваходзяць у альянс Асацыяванага трыо — ўзмоцненага фармату па інтэграцыі трох дзяржаў у Еўрапейскі Саюз.