Куды глядзіць Мінінфармацыі? Ужо тры нумары «Мінскай праўды» выйшлі з парушэннем заканадаўства аб СМІ

Ужо тры нумары скандальна вядомай дзяржаўнай газеты «Мінская праўда» выйшлі без звестак пра галоўнага рэдактара або выканаўцы яго абавязкаў.

minprauda_1809.png


Гэта — парушэнне закона аб сродках масавай інфармацыі. За яго прадугледжана адміністратыўнае пакаранне, заўважае Еўрарадыё.

Імя галоўнага рэдактара знікла з газеты пасля выхаду скандальнай карыкатуры на каталіцкіх ксяндзоў.

У сацсетках супрацоўнікі «Мінскай праўды» абвяргалі, што засталіся без галоўнага рэдактара. У рэдакцыі казалі, што кандыдатура Вольгі Селязнёвай — «на ўзгадненні». Гэта было даволі дзіўнае тлумачэнне, бо перад гэтым як мінімум у адным з нумароў выдання яна была пазначаная галоўнай рэдактаркай, а потым — перастала.