Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння
Прэзентацыя брашуры "Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння" адбудзецца ў галерыі "Ў" 21 ліпеня.

У апошнія гады нарастае цікавасць да нядаўняй ЛГБТ-гісторыі ў краінах Усходняй Еўропы.
З аднаго боку, яна выклікана неабходнасцю ізноў і ізноў даказваць відавочнае: аднаполая сэксуальнасць з’яўляецца ў нашым рэгіёне не нейкім “імпартам з Захаду”, а існавала здаўна, як і ў кожным іншым грамадстве.
З іншага боку, зараджэнне і развіццё ЛГБТ-супольнасці выклікае цікавасць прадстаўнікоў гэтай супольнасці да“сваёй” гісторыі, культуры, іншых спосабаў канструявання калектыўнай ідэнтычнасці. З пункту гледжання (прагрэсіўных) акадэмічных колаў, гісторыя (гома)сэксуальнасці – надзвычай цікавы сюжэт, па якім можнапрасачыць і ўзровень аўтаноміі медыцыны і юрыспрудэнцыі, і агульны ўзровень талерантнасці ў грамадстве, і проста зірнуць на ўсё той жа “рэальны сацыялізм” 1960-1980-х гадоў з зусім іншага пункту гледжання.
Прэзентацыю правядзе аўтар брашуры Уладзімір Валодзін. Пачатак а 19 гадзіне.