Латвійскія памежнікі за мінулыя суткі завярнулі на мяжы з Беларуссю 71 мігранта
Латвійскія памежнікі за мінулыя суткі не далі перасекчы беларуска-латвійскую мяжу 71 мігранту. Толькі адна жанчына-мігрантка была прапушчаная ў Латвію.
«Усяго з 10 жніўня былі спыненыя спробы 245 чалавек незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу. У гэтым годзе за незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы было затрымана 353 чалавекі. Большасць з іх былі затрыманыя ў жніўні», — паведамляюць у ведамстве.
Паводле «Еўрарадыё».