За мінулыя суткі латвійскія памежнікі развярнулі назад у Беларусь 88 мігрантаў
З 10 жніўня памежнікі не дапусцілі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы 333 чалавек.
За мінулыя суткі латвійскія памежнікі развярнулі назад у Беларусь 88 мігрантаў.
У суботу памежнікі прадухілілі 88 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Латвіі, піша Delfi.
З 10 жніўня памежнікі не дапусцілі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы 333 чалавек.
У цэлым сёлета затрымалі 353 грамадзяніны трэціх краін, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу, пры гэтым большасць з іх — у жніўні, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Латвіі.