Легендарны футбольны заўзятар Вася Пешаход пакінуў Беларусь праз крымінальны пераслед
Гэтага прыхільніка брэсцкага «Дынама» ведае ўся футбольная супольнасць краіны. Яго фішка — на матчы любімай каманды ў розныя гарады ён хадзіў пешшу. Ночыць часам даводзілася ў лесе.

Заўзятар брэсцкага «Дынама» Вася Пешаход пакінуў Беларусь пад пагрозай крымінальнай справы за ўдзел у мірных пратэстах. Пра сваё рашэнне ён распавёў у Instagram. Гэта звязана з пагрозай быць прыцягнутым да адказнасці паводле крымінальнай справы за ўдзел у мірных пратэстах пасля выбараў прэзідэнта.
Вася Пешаход «прабіў» 5 залатых сезонаў, што
значыць «наведаў усе гульні каманды». На выязныя матчы ён хадзіў пешшу, без
аўтастопаў, без грошай, начуючы ў лесе.
Паводле «Трыбуны».