Жыхар «Новай Баравой» атрымаў 15 сутак за 1 хвіліну начнога пікета
Аляксандра Глушко затрымалі 17 сакавіка і з дому адвезлі на Акрэсціна. Пратакол па арт. 24.23 КаАП на жыхара «Новай Баравой» склалі яшчэ 13 сакавіка. Яму ў віну ставіцца «пікетаванне ў перыяд з 3:16 па 3:17 ночы з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў у двары дома: Глушко вывесіў сцяг на флагшток і працягнуў стаяць на пазначаным месцы». Сам Аляксандр патлумачыў гэта дрэнным настроем з-за навін.

Сёння ў судзе Мінскага раёна справу Аляксандра разлядзеў
суддзя Віктар Шаўцоў, паведамляе «Вясна». У якасці доказу віны быў прадастаўлены фотаздымак з
момантам пікетавання. Акрамя таго, дома ў Глушко правялі ператрус, падчас якога
забралі вуду, боты, куртку, сцяг і маску. Чаму менавіта гэтыя рэчы — невядома.
У выніку, за пяць хвілін суда
Шаўцоў прыняў рашэнне, што Аляксандр вінаваты ў хвілінным пікетаванні, і
арыштаваў яго на 15 сутак.