Лес імя Васіля Быкава і памятны знак у гонар пісьменніка з’явіліся на Гродзеншчыне

Лясам на Гродзеншчыне даюць імёны славутых людзей. Дрэвы дапамогуць захаваць памяць і дадуць ёй магчымасць «прарасці» праз часы. 


les_imja_bykava.jpg



Маленькія дрэўцы ў гонар народнага пісьменніка Беларусі высадзілі на плошчы аднаго гектара пад час тыдня лесу на адной з дзялянак Зарубічскага леса. 23 красавіка супрацоўнікі лясгаса ўсталяваць каля лясной дарогі памятны знак у Быкава.

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=63858

 

Раздвоенае дрэва, што выкарыстана для знака, сімвалізуе пяро — галоўны інструмент пісьменніцкай працы. Менавіта гэты вобраз прышоў на думку Іосіфу Сідаркевічу, што вырабіў фігуру. Ён працуе майстрам лесу у Індурскім лясніцтве і мае досвед разьбы па дрэву, бо раней атрымаў адукацыю мастака-разбяра.+

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=63856

 

Дрэва, падобнае на абрысы пяра, Іосіф даўно заўважыў на сваім участку. Калі абмяркоўвалі, якім зрабіць знак, адразу пра яго ўспомніў. На выраб знака майстар патраціў некалькі вольных вечароў.


Прысвяціць частку лесу менавіта Васілю Быкаву прапанаваў Аляксей Гарохаў, кіраўнік лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса. “Класік пражыў ў Гродне каля 25 гадоў, чвэрць стагоддзя, стаў па-сутнасці гарадзенцам”, — разважае Аляксей.


Ён лічыць, што імя Васіля быкава ўпісана ў гісторыю і памяць Гродна і таму вартае быць уганараваным на мапе Гарадзеншчыны.

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=63866

 

“Тут, у лесе, мы можам без лішняй бюракратыі пасадзіць дрэвы і назваць дзялянку яго імем”.


Аляксей расказаў, што ў Гродзенскім лясніцтве вырашылі зрабіць традыцыяй уганараванне знакавых для рэгіёну асобаў наноў пасаджанымі дзялянакамі лесу. “Тут жылі і Максім Багдановіч, і шмат яшчэ вартых павагі і памяці людзей, што пакінулі частку сябе ў нашым горадзе і ваколіцах”.  Дрэвы дапамогуць захаваць памяць і дадуць ёй магчымасць “прарасці” праз часы.


get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=63853

 

Галоўны ляснічы Гродзенскага лясгаса Вячэслаў Міськевіч падцвердзіў, што міністэрства лясной гаспадаркі дае лясгасам права даваць назвы часткам лесу: “І загад ёсць, і пастанаўленне калегіі. Штогод рэкамендуюць 2–3 участкі рабіць “памятнымі”, у гонар значных людзей ці падзеяў”. Адным з нядаўніх прыкладаў ён ўзгадаў дзялянку і знак у гонар 600-годдзя Індуры. У наступным годзе Вячэслаў Міськевіч паабяцаў такім чынам уганараваць і аднаго з удзельнікаў гэтай дзеі — Анатоля Клімко, ляснічага Індурскага лясніцтва. Бо дынастыя ляснікоў Клімко і сам Анатоль даўно вартыя ўганаравання.



get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=63867

 

Сам жа Анатоль Клімко кажа, што лепш пагаварыць пра лес, чым пра яго асобу. Ён распавёў, што для дзялянкі, прысвечанай пісьменніку, выбралі чатыры пароды дрэваў: “З краю высадзілі елкі, бо тут цень, а елка да недахопу святла больш устойлівая, далей ідуць ліпа, лістоўніца і бук еўрапейскі”.+

 

Ляснічы кажа, што раіліся наконт выбару ўсім калектывам, бо ў лясніцтве працуе пітомнік-гадавальнік, дзе вырошчваецца больш за сотня парод — выбраць было з чаго. Яшчэ Анатоль Клімко ўдакладніў, што лесам гэты ўчастак называць пакуль рана: да сямі гадоў маладыя дрэўцы называюцца “ляснымі культурамі”, у катэгорыю леса пераводзяцца толькі пасля.



get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=63855

 

“Добра, — кажа ляснік, — што зараз пры дарозе стаіць адметны знак. Людзі будуць ведаць, што гэтыя дрэўцы пасаджаны ў гонар Васіля Быкава. А дрэвы, яны жывуць доўга, і будуць несці наступным пакаленням памяць пра народнага пісьменніка”.


Твой стыль” 

Здымкі аўтаркі