Лічба дня: колькі хочуць спагнаць з фігурантаў «справы БелТА»

Прынамсі 60 тысяч рублёў запатрабавалі з 9 журналістаў, якіх абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі, піша «Радыё Свабода».

0f116dca_8eed_472c_8c84_311459b1938b_w650_r0_s.jpg

Гэта журналісты выданняў: Tut.by; БелаПАН; Deutsche Welle; Realt.by.

Мінімальная сума кампенсацыі — 3000 рублёў, максімальная — 17 000. У абодвух выпадках «суму нанесенай шкоды» прад’явілі супрацоўнікам Tut.by.

Пакуль галоўны рэдактар парталу Tut.by Марына Золатава і яшчэ адзін супрацоўнік рэдакцыі застаюцца ў статусе падазраваных.

Як даведалася “Радыё Свабода”, абвінавачанняў журналістам дзяржаўнай газеты «Культура» не выстаўлялі. У Следчы камітэт выклікалі дырэктарку газеты, апытвалі супрацоўнікаў рэдакцыі. Але справа не атрымала працягу. Тэхніку, якую забіралі на экспертызу, вярнулі.

www.svaboda.org