
Пра гэта распавёў
палітвязень у адныі з лістоў, што дайшлі з-за кратаў на волю:
“З лістамі сітуацыя ўсё тая ж. Працягваюць дэманстратыўна адбіраць на знішчэнне перада мной, усё пад відэарэгістратар. Думаю, спадзяюцца вывесці мяне з сябе і справакаваць на сварку.
У нядзелю, 24 красавіка, выйшаў з ШІЗА. У прагулачным дворыку спытаў у суседняй камеры, калі ў нас бібліятэка, – 6 сутак, потым дадалі яшчэ 3 за аналагічнае парушэнне.
Дарэчы, наконт кніг, прачытаў нядаўна "Уваскрэсенне" Л. Талстога. Наймагутная кніга, проста шэдэўр. Там і пра судова-адміністрацыйнае самавольства, прытым тыпажы дробных сатрапаў і чыноўнікаў як быццам спісалі з сённяшніх. І пра духоўны рост чалавека, і пра хрысціянскія каштоўнасці, якімі яны павінны быць. Напэўна, менавіта за гэтую кнігу Льва Талстога адлучылі ад праваслаўнай царквы. Шкадую, што не прачытаў яе гадоў у 14. Тады б мае погляды склаліся значна раней".