Палітвязень Аляксей Лой выйшаў на волю
5 траўня палітвязень Аляксей Лой выйшаў на волю пасля году на «хіміі». Пра гэта паведамілі праваабаронцы.
Хлопца асудзілі па артыкуле 370 КК (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) спачатку да шасці месяцаў «хатняй хіміі», але ў апеляцыйным парадку прысуд быў зменены на 1 год «хіміі».
Аляксей Лой цалкам адбыў тэрмін зняволення, які ён адбываў у ПУАТ №48.