Літоўскія памежнікі сарвалі «план Б» расійскіх «Начных ваўкоў»

Сябраў мотаклуба «Начныя ваўкі», якія ладзяць акцыю «Дарогі Перамогі — на Берлін 2016», не пусцілі ў Літву.

nachnyja_vauki_3.jpg


Як паведаміў выданню Life.ru лідар арганізацыі Аляксандр Залдастанаў (Хірург), байкеры ведалі, што ў іх могуць быць праблемы на польскай мяжы, таму шэсць чалавек накіравалася да Літвы. Там яны паспрабавалі перасекчы мяжу з ЕС без апазнавальных знакаў і нейкай сімволікі. Гэта быў “план Б” на выпадак адмовы ўезду з польскага боку.
Аднак адтуль Хірургу прыйшла СМС наступнага зместу: “Літоўскі сыр пратух”. Гэта азначала, што байкеры, якія актыўна падтрымліваюць палітыку расійскіх уладаў, не змаглі трапіць у Еўропу.
Учора “Начныя ваўкі” прыбылі ў Беларусь і наведалі шэраг памятных мясцінаў, звязаных ў гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Сёння яны планавалі перасекчы польскую мяжу ў Брэсце.
Другі год запар байкерскі клуб ладзіць мотапрабег “На Берлін” і другі год запар краіны ЕС забараняюць ім уезд.


Паводле euroradio.fm