«Акцыя прайшла ў прамежку часу з 13:00-13:30 на трасе М1 („Алімпійка“) на мастах транспартных развязак ля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёна „Паўночны“ і пасёлка Зорны», — распавялі арганізатары акцыі.
Па іх словах, яны вывесілі расцяжкі «супраць праезду па тэрыторыі Беларусі пуцінскіх «Начных ваўкоў»: «Нет фашизму! И российскому тоже. Путинцы, убирайтесь домой», «Беларусь не Расея». «Мы свою землю никому не отдадим».
«
Расцяжкі правіселі трохі больш за гадзіну. Грузапаток на трасе быў ажыўлены, машыны, якія праязджалі міма, віталі транспарант сігналамі. У гэты час шмат ехала і аўтамабіляў з расейскімі нумарамі», — адзначылі сябры Руху.
Па словах арганізатараў акцыі, «два з трох транспарантаў былі выкананыя па-расейску свядома, бо асноўны пасыл быў для расейцаў».
«
Акцыю лічым удалай. Свядома не прывязваліся да часу праезду „ваўкоў“ таму, што не ведалі дакладнага часу, а завязвацца на ўвесь дзень не выпадала. Галоўным лічым тое, што мінакі гэта ўбачылі. Наш галоўны пасыл — ёсць людзі, якія будуць бараніць сваю зямлю ад усялякай брыдоты», — заключылі сябры Руху «За Свабоду».
Паводле
pyx.by