Лябедзька прагназуе ў 2015 годзе «самую цяжкую прэзідэнцкую кампанію»
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі ацэньвае наступную прэзідэнцкую кампанію як "самую цяжкую"
Спадар Лябедзька назваў чатыры чыннікі, якія гэтаму «спрыяюць».
У грамадстве назапасілася стомленасць, бо спадзеў на вяртанне дэмакратычных парадкаў ня спраўджваецца.
Аляксандар Лукашэнка атрымаў фінансавую дапамогу ад Крамля, якую мусіць «адпрацоўваць».
Захад можа паўтарыць памылку падчас папярэдніх выбараў 2010 году, калі МВФ выдаў Мінску крэдыт у памеры 3 мільярдаў долараў.
Прыклад Украіны: насельніцтва пад прэсам расейскай прапаганды баіцца паўтарэння ўкраінскіх падзеяў.
Тым ня меней, па словах Анатоля Лябедзькі, апаненты рэжыму павінны ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах і пажадана — з адзіным кандыдатам.