Лявон Вольскі пра пераслед TUT.BY: Ад кожнага новага ціску расце не боязь, а нянавісць

Вядомы беларускі музыкант Лявон Вольскі пракаментаваў сітуацыю з TUT.BY, які сёння быў заблакаваны і супраць менеджараў якога ўзбудзілі крымінальную справу.

__bun_nn_20200222_4359_8xufp_h97ih.jpg

— Я разумею, што ўзровень трэба трымаць, — напісаў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Не зніжаць градус. Раз за разам дэманстраваць, хто тут гаспадар. Трымаць усіх у страху. Такі просты мужыцкі разлік: баяцца — значыць, паважаюць. Толькі ад кожнага новага ціску расце не боязь, а нянавісць. І яна з кожным днём, з кожнымі новымі «крымінальнымі» справамі ахапляе ўсё болей і болей людзей. І яна ўсё назапашваецца, усё расце ў гэтай замкнёнай прасторы. Стрэлка даўно на чырвонай зоне, а яны ўсё падкідаюць паліва, болей і болей...

Je suis TUT.by