Пасля ператрусу галоўрэда TUT.BY Марыну Золатаву забралі сілавікі. Яе вывелі праз чорны ўваход

Скончыўся ператрус ў Марыны Золатавай — галоўнай рэдактаркі партала TUT.BY, які сёння быў заблакаваны на фоне крымінальнай справы аб ухіленні аб уплаце падаткаў.

sud_marina_zolotova_20190212_shuk_tutby_phsl_4718_lzt9g.jpg

Сілавікі выйшлі з кватэры Марыны Золатавай. На відэа бачна, што яны выносяць тэхніку. Яе саму вывелі праз «чорны выхад» і звезлі, паведамляе «Вясна».

Дачка Марыны Золатавай распавяла, як праходзіў ператрус у кватэры. «Сказалі: "Не хвалюйцеся, з вашай мамай усё будзе ў парадку". Мама маўчала, мы проста абдымаліся», — цытуе дзяўчыну Onliner.by.

Раней стала вядома, што на допыт у ДФР павезлі журналістку Tut.by Алену Талкачову. Яна паспела паведаміць, што яе цяперашні працэсуальны статус — сведка.