Лукашэнка ўзнагародзіў сілавікоў
У той час, калі ўся краіна патрабуе пакараць вінаватых у гвалце, Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні сілавікоў.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні сілавікоў за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце pravo.by.
Указ аб узнагароджанні супрацоўнікаў МУС медалямі «За бездакорную службу» падпісаны яшчэ 13 жніўня. У спіс узнагароджаных увайшлі сотні сілавікоў, іх прозвішчы пералічаныя на 25 старонках. Сярод іх прадстаўнікі ўнутраных войскаў, Дэпартамента аховы, АМАПу.
Паводле gomel.today