Лукашэнка заявіў, што перанёс каронавірус на нагах

Кіраўнік краіны сказаў, што падобнае заключэнне ўчора зрабілі медыкі. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў Telegram-канал «Пул першага».

505_agl.jpg

Кіраўнік краіны —галоўны ньюсмэйкер дня. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае вайсковую частку 3214 ВВ МУС. Там яму ўжо паспелі паказаць тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні ўнутраных войскаў і мінскага АМАПу. Яму паказалі спецыяльныя аўтамабілі «ЛІС-ПМ», «Волат», «Драпежнік», «Цунамі», спецыяльны штурмавы загараджальны комплекс «Рубеж». Гэтыя машыны могуць выкарыстоўвацца для правядзення контртэрарыстычных і спецыяльных аперацый, выканання задач тэрытарыяльнай абароны.
А яшчэ Лукашэнка ўбачыў трэніроўку батальёна спецпрызначэння. Пасля адбылася сустрэча з вайскоўцамі. Сваё прывітанне Лукашэнка пачаў з просьбы прабачыць яго за голас. Маўляў, у апошні час даводзіцца вельмі шмат казаць.
— Але самае дзіўнае — вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесці каронавірус. Такое заключэнне учора лекары зрабілі, — заявіў кіраўнік краіны. — Бессімптомны. Ну, як я і казаў, 97 адсоткаў насельніцтва ў нас пераносяць гэтую заразу такім чынам. Дзякуй богу, мне ўдалося патрапіць у гэтую кагорту.
Паводле
onliner.by