Магутная таполя ўсё ж стала ахвярай каналізацыі

Дрэва, якое ўжо даўно служыць неад'емнай часткай архітэктурнага ансамбля на праспекце Незалежнасці, спілавалі з-за рамонту каналізацыі. Гараджане і архітэктары ў шоку, але ва УП «Зелянбуд» кажуць, што іншага выйсця не было.

20160920_tapola_sipaczou_012_logo.jpg


Таполя расла ў двары паміж дамамі № 34 і 36 на праспекце Незалежнасці, упрыгожваючы сабой арку дома ў стылі сталінскага ампіру. Такое ж дрэва красуецца па суседству.

20160920_tapola_sipaczou_011_logo.jpg


Рамонтныя работы праводзяцца на праспекце ў сувязі з аварыйным станам вонкавых сетак каналізацыі. Будаўнікі тут будуць яшчэ да 30 верасня. Але таполю спілавалі ўжо сёння.

20160920_tapola_sipaczou_004_logo.jpg

20160920_tapola_sipaczou_003_logo.jpg


Па словах галоўнага інжынера УП «Зелянбуд Партызанскага раёна» Віталя Весялова,усе дрэвы, якія было магчыма захаваць для рэалізацыі праекта, захавалі, але гэтую таполю давялося спілаваць. Справа ў тым, што будуць рабіць раскопкі, каб памяняць усе студні. А таполя расла прама на калодзежы і пры дэмантажы магла абрынуцца на будынак.

20160920_tapola_sipaczou_008_logo.jpg


20160920_tapola_sipaczou_005_logo.jpg


20160920_tapola_sipaczou_002_logo.jpg


Перажывала за лёс таполі і галоўны архітэктар праектаў майстэрні ландшафтнай архітэктуры УП «Мінскпраект» Ганна Аксёнава, якая не так даўно выратавала два клёны ў Аляксандраўскім скверы, забараніўшы спілоўваць дрэвы на правах навуковага кіраўніка гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але таполя ўсё ж стала ахвярай каналізацыі, бо такой каштоўнасцю, кажуць, не з'яўляецца.

20160920_tapola_sipaczou_006_logo.jpg
20160920_tapola_sipaczou_007_logo.jpg


20160920_tapola_sipaczou_009_logo.jpg


"Аляксандраўскі сквер — гісторыка-культурная каштоўнасць, і кожнае дрэва там выдаляецца толькі з дазволу Мінкульта. Таполі на праспекце Незалежнасці, нягледзячы на ​​статус праспекта (гісторыка-культурная каштоўнасць), не з'яўляюцца ахоўным аб'ектам для міністэрства, — патлумачыў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульта Ігар Чарняўскі.

20160920_tapola_sipaczou_010_logo.jpg

Фота Аляксея Сіпачова


А на гэтым фота таполя яшчэ жывая:

zel.jpg