Максіму Знаку падоўжылі тэрмін знаходжання ў СІЗА да 9 мая

Члену Прэзідыума Каардынацыйнай рады, юрысту Максіму Знаку падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 9 мая. Пра гэта TUT.BY паведаміў адвакат Знака Дзмітрый Лаеўскі.

sk_20200821_bur_003_photo_2020_08_21_10_03_22.jpg

Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч.3 арт. 361 КК). 25 студзеня яму ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 сакавіка, а на днях тэрмін Знаку працягнулі яшчэ на два месяцы.

— Максіму ўручылі копію пастановы аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай. Мы абскардзім рашэнне следства, — пракаментаваў рашэнне працягнуць утрыманне адваката ў СІЗА Дзмітрый Лаеўскі.

Нагадаем, першая справа супраць Каардынацыйнай рады па ч. 3 арт. 361 была распачата ў канцы жніўня. У снежні Генпракуратура ўзбудзіла яшчэ дзве новыя крымінальныя справы ў дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 10 лютага Максіму Знаку прад'явілі абвінавачанні па гэтых двух артыкулах.

Раней абаронцы Знака ўжо заяўлялі, што фактычна Знак падвергнуты крымінальнаму пераследу ў сувязі з выказваннем ім прафесійнага меркавання па прававых пытаннях і рэалізацыяй фундаментальных правоў.