Маладафронтаўцы: Спынім расійскі шавінізм!
Малады Фронт заклікае ўсіх неябыякавых людзей выйсці на акцыю салідарнасці з Украінаю сёння, 2 сакавіка.

Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.
«У нядзелю, 2 сакавіка а 14 гадзіне, каля амбасады Расеі ў Менску (вул. Нававіленская, 1а) адбудзецца акцыя супраць расейскай інтэрвенцыі на тэрыторыю Украіны.
Заклікаем прыходзіць на акцыю з уласнымі плакатамі, каб кожны жадаючы мог данесці свой пасыл Расейскай Федэрацыі. На акцыі плануецца таксама перадаць у амбасаду Расеі зварот супраць расейскай
акупацыі Крыма», — гаворыцца ў паведамленні.