Справу Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру
Крымінальную справу палітзняволенай Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Набліжаныя да сілавікоў каналы няўклюдна жартуюць з гэтай нагоды, машляў, справа Дар'і Лосік перададзенаў пракуратуру «ў якасці падарунка да дня народзінаў». Нагадаем, ўчора жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка адзначыла 31-годдзе.
У чым дакладна яе абвінавачваюць, дагэтуль дакладна невядома. Паводле
сілавікоў, Дар'ю затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.
361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Б*лсат» вясной 2022 году.
Вядома, што
адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу
перадач. Таму сваякі палітзняволенай просяць, не дасылайь ёй пасылкі без узгаднення. Зрэшчы, можна падтрымаць яе грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і
тэлеграмамі (адрас: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх
памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік).
Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.