
Пра тое, што неўзабаве можа распачацца суд, паведамляе прапагандыстка Гладкая. Аднак дата суда пакуль не прызначаная.
Цяпер пад вартай утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Астатнім затрыманым меру стрымання змянілі.
Супрацоўнікаў партала абвінавачваць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Нагадаем, Марына Золатава і Людміла Чэкіна былі затрыманыя раніцай 18 траўня 2021 года — і з таго часу знаходзяцца на «Валадарцы». Нядаўна Марыну і Людмілу дадалі ў «тэрарыстычны спіс».
18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы T*T.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Допыты супрацоўнікаў партала ладзіў Дэпартамент фінансавага кантролю КДК, нагадвае «З*ркало». Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.
У КДК паведамілі, што была распачатая крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса). Нібыта партал быў рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій і атрымаў выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.