Міхаілу Жызнеўскаму надзадзена званне Героя Украіны

Гэта першы выпадак у гісторыі Украіны, калі вышэйшай узнагародай ўганараваны замежнік.

 112.ua

 112.ua

Прэзідэнт Пётр Парашэнка прысвоіў пасмяротна званне Герой Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасці, і ўручыў Зорку Героя Украіны яго бацькам — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне. Пра гэта паведаміла прэс-служба адміністрацыі украінскага прэзідэнта.
"Ён паклаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду", — сказаў Пётр Парашэнка і нагадаў падзеі Рэвалюцыі Годнасці, калі загінуў Міхаіл Жызнеўскі, і тысячы украінцаў прыйшлі развітацца з беларусам, які змагаўся за свабоду Украіны.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ў цяпер званне Героя Украіны мае надзвычай высокі статус, гэтую ўзнагароду прысвойваюць выключна за заслугі на фронце ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці ўкраінскага дзяржавы.
"Ганаруся, што сёння да слаўнай кагорты украінцаў, якія носяць званне Герояў Украіны, далучыўся ваш сын — вялікі беларус і вялікі ўкраінец", — падкрэсліў Пётр Парашэнка.
Ён падзякаваў ад імя ўкраінскага народа бацькам Міхаіла Жызнеўскага за цвёрдую пазіцыю, разуменне і вытрымку ў такіх складаных умовах.
Парашэнка адзначыў, што ад самага пачатку, калі ён паабяцаў бацькам зрабіць усё, што ад яго залежыць, для годнага ўшанавання памяці іх загінулага сына, і да сённяшняга дня ён сваё абяцанне выканаў. Парашэнка паведаміў, каб выканаць гэтае абяцанне, ім былі ініцыяваныя змены да заканадаўства, якія былі падтрыманы Вярхоўнай Радай і дазволілі ўпершыню ў гісторыі краіны прысвоіць вышэйшую ўзнагароду Украіны замежніку — беларусу, які змагаўся за свабоду Украіны.
Паводле 112.ua