Мінчукі прынеслі кветкі да амбасады ЗША (фота)
На знак памяці загінуўшых падчас страляніны ў начным клубе ў Арланда неабыякавыя беларусы запальваюць знічкі і ўскладваюць кветкі ля сцен амбасады Злучаных Штатаў у Мінску.

12 чэрвеня тэрарыст учыніў бойню ў начным гей-клубе ў горадзе Арланда (штат Фларыда). Ад яго рук 50 чалавек загінулі, 53 атрымалі раненні. Сам нападнік быў забіты пры перастрэлцы з паліцыянтамі.