Мінінфарм заблакаваў «Зялёны партал»
Мініфарм заблакаваў доступ да «Зялёнага парталу» у Беларусі яшчэ ўчора,14 верасня.
Пра гэта паведамілі ў рэдакцыі экалагічнага партала: «Ад учора ў Беларусі блакуюць доступ да Зялёнага партала. Што сталася падставаю для такой блакіроўкі, нам невядома. Прызнацца шчыра, нават і не цікава даведвацца. Бо ў «краіне не да законаў» міністэрства інфармацыі можа рабіць усё, што пажадае з усімі, з кім пажадае. Нашая галоўная задача зараз — зрабіць так, каб вы, нашыя чытачы, працягвалі атрымліваць актуальную грамадска значную інфармацыю пра стан экологіі ў Беларусі і рэгіёне».
Эколагі заклікалі чытачоў у Беларусі карыстацца VPN ці чытаць іх у сацсетках і распавялі, што працягнуць штодня аднаўляць стужку навінаў на партале, там і надалей будуць «з’яўляюцца аналітычныя тэксты і інтэрв’ю, абнаўляюцца падкасты і вядзецца экалагічная хроніка вайны».