Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла свой дазвол не насіць маскі
Прайшло паўдня — і Міністэрства аховы здароўя вырашыла, што масачны рэжым адменены толькі ў грамадскіх месцах, але не ў транспарце.

Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла, што беларусы ўсё роўна абавязаныя насіць маскі ў «паветраным, водным, чыгуначным транспарце, уключаючы метрапалітэн». Масачны рэжым адменены толькі ў грамадскіх месцах.
На чым заснавана гэта патрабаванне, ведамства не тлумачыць. Сёння раніцай у сваёй пастанове Міністэрства аховы здароўя пісала, што адменена «патрабаванне да абавязковасці выкарыстання фізічнымі асобамі сродкаў індывідуальнай абароны пры наведванні аб'ектаў, арганізацый, аўтамабільнага, за выключэннем аўтамабіляў асабістага карыстання, паветранага, воднага, чыгуначнага транспарту, уключаючы метрапалітэн».