Міністэрства ЖКГ і ЖКГ Мінска ўдзячныя БХД за актыўную грамадзянскую пазіцыю
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі даслала адказ на калектыўны зварот грамадзян у падтрымку рэформ ЖКГ, распрацаваны Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй. У ім паведамляецца, што амаль усе закранутыя з звароце пытанні былі разгледжаныя працоўнай групай па вывучэнні праблемных пытанняў у ЖКГ, распрацаваныя прапановы па іх і на падставе гэтага рыхтуецца праграма развіцця ЖКГ да 2020 года.
Якія менавіта пытанні са звароту былі закранутыя раней і якія не, як яны стасуюцца з прапановамі хрысціянскіх дэмакратаў у міністэрстве напісаць не палічылі вартым.
Замест гэтага першы намеснік міністра ЖКГ Алег Паскробка выказаў падзяку актывістам БХД за актыўную жыццёвую пазіцыю, неабыякавасць да працэсаў у грамадстве і імкненне палепшыць працу арганізацый, якія абслугоўваюць насельніцтва.
Амаль аналагічны адказ даслаў і генеральны дырэктар Мінскай ЖКГ Віталь Смірноў. Ніякай канкрэтыкі ў абодвух выпадках няма.
Нагадаем, канцэпцыя рэфармавання сістэмы ЖКГ у Беларусі была накіраваная ў Міністэрства ЖКГ, Саўмін і Мінгарвыканкам 2 красавіка.
Паводле прэс-службы БХД