Міністр абароны: Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны
Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што сёння самае галоўнае пытанне для сусветнай супольнасці — як захаваць мір на планеце, і галоўнае права чалавека — права на жыццё.
Фота: БЕЛТА
"Ізноў робяцца спробы зрынуць чалавецтва ў хаос. Распаўсюд радыкальных і экстрэмісцкіх ідэй, разгул міжнароднага тэрарызму, ахвярамі якога становяцца мірныя людзі, толькі пацвярджаюць гэтую жорсткую рэальнасць", — сказаў міністр.
Заяву аб тым, што Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя вайсковыя канфлікты, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў зрабіў падчас цырымоніі прыняцця вайсковай прысягі 72-га гвардзейскага абʼяднанага вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых вайсковых спецыялістаў.
Паводле слоў Раўкова, «Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны і канфлікты і заўсёды будзе абароненая ад любых замахаў. Каб падтрымаць мір і бяспеку, праводзіцца шматвектарная, міралюбная замежная палітыка, працягваецца развіццё Узброеных Сілаў, якія застаюцца найважнейшым фактарам стрымлівання ад спробаў размовы з нашай краінай з пазіцыяў сілы».
Паводле БЕЛТА