
Ад «Гавары праўду» патрабуецца 14 ліпеня (менш, чым за суткі з моманту атрымання ліста) прадаставіць сотні дакументаў, піша REFORM.by са спасылкай на паведамленне арганізацыі ў Twitter.
Мінюст пачаў пазапланавыя праверкі некалькіх грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый. Вядома, што з праверкамі прыйшлі ў «Саюз беларускіх пісьменнікаў», «Трэці сектар», «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”», «Звяно», БАЖ, «Беларускі ПЭН-цэнтр», Рух «За Свабоду», «Экадом».