Мінскі электратэхнічны завод страйкуе?
Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова пачаў страйк, паведамляе телеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».
«Пачынаецца! Народ выходзіць на страйк», — піша телеграм-канал.
Раней паведамлялася, што страйк абвясцілі як мінімум два цэхі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. Тэлеканал «Дождж» абмеркаваў тэму ўсебеларускага страйку з Аляксандрам Ярашуком, старшынём Кангрэса дэмакратычных саюзаў. Ён распавёў, што рабочыя загадзя папярэджвалі пра страйк. Яны заявілі, што калі выбары будуць несумленнымі, то рабочыя пакідаюць за сабой права на палітычны страйк.
Ярашук таксама заявіў, што да страйку можа далучыцца завод «БелАЗ» у Жодзіне.
Тэлеграм-канал Беларусь Сейчас паведамляе, што ў Гомелі з 12:00 11 жніўня афіцыйна абвяшчае забастоўку прыватнае прадпрыемства СТАА "Комконт".