Мінскія анархісты правялі акцыю ў падтрымку баранавіцкага паплечніка
Пра гэта ўдзельнікі групы «Рэвалюцыйнае дзеянне» паведамілі ў сваім прэс-рэлізе.
![banner_minsk.png banner_minsk.png](/img/v1/images/banner_minsk.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Мінску анархісты вывесілі банер з надпісам «Разбурым засьценкі, каб разам ісці да канца!» у гонар дня нараджэння арыштаванага анархіста Кірыла Аляксеева.
На дадзены момант Кірыл знаходзіцца ў засценках СІЗА г.Баранавічы па абвінавачванні ў падпале рэкламнага шчыта Міністэрства юстыцыі РБ, які адбыўся ў канцы ліпеня ў г. Івацэвічы. «Мы выказваемсваю салідарнасць з нашым таварышам, які пацярпеў ад рэпрэсіяў з боку праваахоўнай сістэмы за свае погляды. Наш абавязак памятаць тых, хто знаходзіцца ў засценках. Кожны чалавек робіць вялікі ўклад у нашу агульную справу, набліжаючы тым самым тую будучыню, за якое мы змагаемся, таму ісці да канца мы зможам толькі разам», — паведамляюць актывісты.