Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ўсё ж не пусцілі на радзіму. Ён вярнуўся ў Польшчу
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Польшчу, правёўшы на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі крыху больш за тры гадзіны. У Беларусь яго ўсё ж не пусцілі — без тлумачэння прычын, паведаміў TUT.BY прэс-сакратар Беларускай каталіцкай царквы айцец Юрый Санько.

catholic.by
Дыяцэзіяльная машына, у якой ехаў мітрапаліт, перасекла беларускую мяжу, кіроўца едзе ў Мінск. Мітрапаліт Кандрусевіч вярнуўся на тэрыторыю Польшчы.
— Мы будзем звяртацца па тлумачэнні ў Дзяржпагранкамітэт і МУС і чакаць вяртання кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі на радзіму, — сказаў Юрый Санько.
Тадэвуш Кандрусевіч сёння, 31 жніўня, вяртаўся з Польшчы, дзе быў у службовай камандзіроўцы. Дзяржпагранкамітэт адмаўляецца ад каментароў.