Моладзевага актывіста Арсенія Дзядка пачнуць судзіць на наступным тыдні
Справу 19-гадовага актывіста Арсенія Дзядка пачнуць разглядаць 15 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Судовы працэс будзе весці суддзя Марына Фёдарава.

Арсеній Дзядок
Нагадаем, Арсенія Дзядка затрымалі 20 красавіка ў Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Пазней на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з хлопцам, дзе ён кажа, што нібыта «прымаў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года», а таксама «праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога».
Арсенію прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
На пачатку 2020 года тады 17-гадовы Арсеній зазнаў пераслед з боку Камісіі па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыях пратэсту.
Суддзя Марына Фёдарава ў ліпені 2021 года ўвайшла ў ТОП самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска паводле праваабаронцаў.
Падтрымаць хлопца можна грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Арсеній Аляксандравіч Дзядок.