Момант, калі «лісты шчасця» могуць вярнуцца

Увесну беларускае грамадства атрымала перамогу, якой па праву можа ганарыцца.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Дэкрэт аб «дармаедах», нягледзячы на ​​ўсе заявы беларускіх уладаў, быў прыпынены. І няхай зараз чыноўнікі робяць выгляд, што яны дапрацоўваюць скандальны дэкрэт — гэта больш падобна на спробу захаваць твар.
Дэкрэт, спушчаны з самага верху найвышэйшым указаннем, дэ-факта быў адменены простымі людзьмі. І гэта важны факт, пра які трэба памятаць.
Але што ж адбылося, калі пратэсты спыніліся? Улада прадказальна ўзялася за тых, хто, на яе думку, больш за ўсё «мутніў ваду» падчас вясновых пратэстаў.
Першымі пад раздачу трапілі абаронцы «дармаедаў» — блогеры, праваабаронцы і незалежныя СМІ. Мала хто ведае, што супраць вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча распачалі адразу чатыры справы — проста за тое, што той здымаў мітынгі «дармаедаў» на відэа. Малады гамяльчанін адседзеў у ізалятары ўжо некалькі адміністрацыйных тэрмінаў, але міліцыя да гэтага часу не пакідае яго ў спакоі.
Праваабаронца Волчака судзяць за тое, што ён удзельнічаў у Маршы раззлаваных беларусаў у Мінску. Суд аштрафаваў юрыста на буйную суму за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, аднак той адмовіўся выплачваць штраф. З апошняга суда, які адбыўся 4 ліпеня, праваабаронцу забрала «хуткая», паколькі ў яго здарыўся гіпэртанічны крыз.
Гомельскі незалежны рэсурс «Моцныя навіны», які актыўна асвятляў вясновыя пратэсты, можа атрымаць трэцяе і апошняе папярэджанне ад міністэрства інфармацыі.
Такім чынам, пад прыцэльным агнём апынуліся людзі, якія актыўна абаранялі «дармаедаў». І нешта падказвае, што надышоў той момант, калі беларускае грамадства павінна навучыцца абараняць не толькі сябе, але і сваіх абаронцаў.
Інакш «лісты шчасця» могуць хутка вярнуцца: пасля расправы над самыми актыўными, улада прыдумае новыя дэкрэты — і ўжо заўтра мы знойдзем новы канверт з чарговымі абсурднымі патрабаваннямі ў сябе дома.
Паводле gazetaby.com