МУС паведаміла пра загінулага ад наезду машыны ўдзельніка акцый пратэсту

Адзін з удзельнікаў акцый пратэсту ў Мінску загінуў ноччу 16 жніўня ў выніку наезду аўтамабіля на праезнай частцы Партызанскага праспекта, паведамілі ў МУС Беларусі ў аўторак.

76a28546_041d_4ee0_bab7_a5fc2800a6cb.jpg


"16 жніўня каля 3.20 ночы на Партызанскім праспекце кіроўца Renault здзейсніў наезд на 19-гадовага пешахода, які, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзіўся на праезнай частцы", — распавяла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы ДТЗ.
"Вядома, што мужчына, які знаходзіўся на дарозе, з'яўляўся ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у Мінску ў апошнія дні. Непасрэдна перад наездам ён знаходзіўся на праезнай частцы. Гэта заўважыў кіроўца VW і папярэдзіў пешахода аб небяспецы, таксама папрасіўшы сысці з дарогі на тратуар. Аднак пешаход пакінуў ягоныя словы без увагі, і праз некаторы час трапіў пад колы Renault", — паведаміла Чамаданава.
Цяпер праводзіцца праверка абставінаў здарэння.
Паводле interfax.by