МУС стварыла базу пратэстоўцаў
Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведаміў на канале «Беларусь-1» начальнік управы аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня. Пра гэта піша «Радыё Свабода».
Такое рашэнне ў міністэрстве прынялі «пасля падзеяў 9 жніўня».
Заносяць у базу не толькі затрыманых, але ідэнтыфікаваных асобаў.
Як прыклад Купчэня прывёў сітуацыю, калі дэманстранта з аднаго горада затрымалі ў іншым, праверылі па базе — і асудзілі за паўторны ўдзел.
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка назваў гэта «вялізным штуршком, можна скажаць, рыўком».
БелаПАН адзначае, што раней у сацсетках з'явіліся паведамленні, што на мяжы тых, хто быў асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, надглядаюць з асаблівай стараннасцю.