МУС Украіны ў 2014 годзе незаконна ўвезла расійскія гранаты. Імі разганялі Майдан

Экс-кіраўніцтва МУС Украіны абвінавацілі ў незаконных пастаўках расійскіх гранат на Майдан

2757575.jpg

Ва Украіны працягваюць расследаваць самыя крывавыя падзеі Рэвалюцыі Годнасці ў лютым 2014 года. Экс-кіраўніцтва МУС абвінавачваюць у пастаўках расійскіх гранат на Майдан, дзе імі было паранена 127 чалавек.

У суд накіраваны абвінаваўчы акт у дачыненні да былых міністра ўнутраных спраў Украіны, яго намесніка і дырэктара Дэпартамента матэрыяльнага забеспячэння МУС Украіны.

Сілавікоў абвінавачваюць у перавышэнні ўлады па папярэдняй змове групай асоб. Нібыта яны садзейнічалі ў пастаўках і растаможцы спецсродкаў, атрыманых ад Расійскай Федэрацыі 21 і 24 студзеня 2014 года, каб потым прымяняць іх да ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Кіеве. Пра гэта 5 жніўня паведамілі ў офісе генпракурора Украіны.

Следства ўстанавіла, што экс-чыноўнікі міністэрства вырашылі даўзброіць асабісты склад супрацоўнікаў органаў унутраных спраў для найлепшай перашкоды масавым акцыям пратэсту. Яны незаконна арганізавалі і забяспечылі ў студзені 2014 года пастаўку ва Украіну 13 406 адзінак гранат вытворчасці Расіі. Гэтыя гранаты не ўваходзілі ў спіс спецыяльных сродкаў, якія знаходзіліся на ўзбраенні МУС Украіны і не прайшлі выпрабаванні Міністэрства аховы здароўя адносна магчымасці іх прымянення да людзей.

Абвінавачаныя з падначаленымі распрацавалі праекты змяненняў у нарматыўныя акты Кабінета міністраў, якія дазваляюць праваахоўнікам прымяняць светлашумавыя, газавыя і дымавыя гранаты вытворчасці Расіі. 22 студзеня 2014 года такія змены ў заканадаўства былі ўхваленыя ўрадам.

Пазней, у красавіку-траўні 2014 года гэтыя рашэнні былі прызнаныя судом незаконнымі і адмененыя.

У студзені-лютым 2014 года экс-кіраўніцтва Міністэрства арганізавала і забяспечыла выдачу са складоў МУС Украіны расійскіх гранат праваахоўнікам.

18 і 19 лютага 2014 года расійскія гранаты былі ўжытыя ў цэнтральнай частцы Кіева да мітынгоўцаў, у выніку чаго цялесныя пашкоджанні атрымалі 127 чалавек.

Экс-праваахоўнікам інкрымінаванае здзяйсненне ў складзе арганізаванай групы перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў, што пацягнула цяжкія наступствы, арганізацыі растраты грашовых сродкаў МУС Украіны ў асабліва буйных памерах на іх растаможку.

Цяпер па хадайніцтве боку абвінавачвання судом прынята рашэнне пра перадачу часткі гэтых гранат, якія не прымянілі да мітынгоўцаў, Нацыянальнай паліцыі Украіны для стрымлівання ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі.

Паводле korrespondent.net