Мы адкрылі сэрцы на праўдзівыя гісторыі і больш пра іх не забудземся...
Гэта быў складаны год…, — напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку Вольга Севярынец. — Але ў цемры добра бачныя светлыя моманты. Мы многаму навучыліся…

Быць больш адкрытымі, палюбіць суседзяў і частыя сяброўскія сустрэчы.
Мы сталі неверагодна салідарнымі, мы навучыліся быць згуртаванымі…
Мы адкрылі сэрцы на праўдзівыя гісторыі і больш пра іх не забудземся...
Мы сталі больш уважлівыя, мы шануем кожны дзень разам. Мы вучымся берагчы адзін аднаго і сябе ўнутры таксама.
Мы ўбачылі Божы план для нашай краіны і ён нарэшце стаў складвацца ў адну вялікую карціну! Каменнае сэрца нашага народа ператвараецца ў сэрца, якое ўмее любіць.
Мы ўзялі адказнасць за зямлю, на якой жывем, і палюбілі яе.
З Раства у Беларусі пачынаецца Новы год і новае жыццё. Хрыстос нарадзіўся!
відэа Kristina Karnickaya