«Мы ёсць адзін у аднаго. І гэта неацэнна». Марыя Калеснікава павіншавала беларусаў
Віншаванне Марыі Калеснікавай апублікавала прэс-служба Віктара Бабарыкі.
«Нам выпала шмат выпрабаванняў, але мы валодаем скарбам, які дапаможа нам справіцца з любымі цяжкасцямі і перашкодамі, — піша Марыя Калеснікава. — Мы ведаем, хто мы ёсць. Мы ведаем, да чаго мы імкнемся. Мы ведаем, якімі мы хочам стаць.
Сябры! Мы ёсць адзін
у аднаго. І гэта неацэнна. Цуды здараюцца, але самы галоўны цуд — гэта мы самі,
гэта кожны з нас, гэта дабро і любоў, якія мы дорым, нягледзячы ні на што!
У хвіліны суму я думаю аб сваёй каханай сям'і, пра сваіх выдатных сяброў, пра блізкіх і зусім незнаёмых людзей, якія ўвесь год побач са мной, якія перажываюць за мяне, думаюць пра мяне, дораць цяпло душэўнымі лістамі, клапатлівымі перадачамі і разумовымі прывітаннямі. Маё сэрца перапаўняе ўдзячнасць і захапленне усімі вамі.
Я жадаю ўсім нам
у новым 2022 годзе сіл і энергіі, каб вытрымаць усе выпрабаванні, дабра і
любові, без якіх жыццё не мае сэнсу, надзеі і веры, якія азараюць нашы сэрцы
святлом. Усмешак і цяпла адзін аднаму, якія падпаляць любыя айсбергі зла.
Я з вамі ўсім
сэрцам і душой і дакладна ведаю, што ўсё будзе добра!
Люблю і моцна
абдымаю! Ваша Маша».
Нагадаем, у верасні 2020 года Марыя Калеснікава была арыштаваная разам з адвакатам Максімам Знакам, а ў верасні 2021 года іх прысудзілі да 10 і 11 гадоў калоніі адпаведна.