Палітзняволеная Таццяна Батура не выйшла на волю пасля 45 сутак арышту
Таццяну Батуру, затрыманую пры спробе трапіць на суд Вольгі Залатар, не выпусцілі пасля 45 сутак арышту.
![batura_3012.jpg batura_3012.jpg](/img/v1/images/batura_3012.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяўчыну затрымалі 15 лістапада і ўжо тройчы асуджалі на 15
сутак. Сёння блізкія чакалі яе дзве гадзіны, але так і не дачакаліся. Маці
Таццяны пасля неаднаразовых зваротаў супрацоўнікі Акрэсціна заявілі, быццам яе
вызвалілі. Апошнім часам такое «вызваленне» азначае, што на выхадзе
яе перахапілі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУСа і адвезлі на «прафілактычную
гутарку».
У Фрунзенскім РУУСе блізкім сказалі, што на Таццяну склалі
чацвёрты пратакол, але паводле якога артыкула — невядома. Мяркуеца, што заўтра
яе будуць судзіць.
Дарэчы, на першым судзе Батура заявіла, што ў Фрунзенскім
РУУС яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Каля
месяца дзяўчыну трымалі ў карцары, таму яна пяць дзён трымала галадоўку.
Сёння Таццяну прызналі палітзняволенай.
Паводле «Еўрарадыё».