МЗС РБ адрэагавала на рэзалюцыю Еўрапарламента

МЗС Беларусі раскрытыкаваў рэзалюцыю Еўрапарламента, якой Каардынацыйная рада апазіцыі прызнана «часовым прадстаўніком народа» Беларусі.

Фота з сайта www.belvpo.com

Фота з сайта www.belvpo.com


Прынятая Еўрапарламентам рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі не ўтрымлівае ні аднаго канструктыўнага узважанага тэзіса, — так адрэагавалі ў МЗС на заяву Бруселю, прынятую ў чацвер, 17 верасня.

У МЗС Беларусі лічаць, што рэзалюцыя нібыта паказвае неразуменне працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, і абсалютную «адарванасць ад рэалій, за што дадзены орган часта крытыкуюць грамадзяне ўнутры самога ЕС».

«Характэрна, што дакумент носіць відавочна агрэсіўны характар і не ўтрымлівае ніводнага канструктыўнага альбо ўзважанага тэзіса. Нават калі б і хацелася, то абаперціся ў ім няма на што. Аналіз проста падменены наборам эмацыйных прапаноў, прытым такіх ,што «хто ў лес, хто па дровы», і заклікае ў нікуды», — гаворыцца ў заяве.

У МЗС Беларусі дадалі, што еўрадэпутатам не зашкодзілі б мінімальныя веды міжнароднага права і павага суверэнітэту іншых краін.


Нагадаем, рэзалюцыя Еўрапарламента не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі, затое прызнае Каардынацыйную раду апазіцыі «часовым прадстаўніком народа». А таксама Еўрапарламент заклікаў інстытуты Еўрасаюза і ўрады краін ЕС «вывучыць магчымасць пашырэння санкцыйнага спісу на прадмет уключэння расійскіх грамадзян, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у падтрымцы рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі».