На экс-палітвязня Васьковіча склалі пратакол пасля публікацыі пра пікет

24 красавіка былога палітвязня, журналіста «Бобруйского курьера» і сябра ГА «БАЖ» Яўгена Глаголева-Васьковіча выклікалі па тэлефоне да ўчастковага інспектара.

Я. Васьковіч, фота з сайта baj.by

Я. Васьковіч, фота з сайта baj.by


Як патлумачыў міліцыянт, на Яўгена складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП — нібыта за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах.


Больш чым за тры тыдні да гэтага, 31 сакавіка, Яўген Глаголеў-Васьковіч па заданні рэдакцыі «Бобруйского курьера» (у якім ён працуе карэспандэнтам) асвятляў у Слоніме пікет бабруйскіх актывістаў прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).


baj.by__sites_default_f_fc6a132d9a464b2ac0e2bd73096c1683.jpeg

Фота з пікета, які асвятляў Я. Васьковіч


Публікацыя пра гэтае мерапрыемства — «Бабруйскія актывісты прафсаюзу РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» — з’явілася на сайце «Бобруйского курьера» 2 красавіка. У пікеце журналіст удзелу не браў.


Між тым, 8 красавіка ў Слоніме на Яўгена завочна склалі пратакол як на парушальніка «вызначанага парадку» правядзення масавых мерапрыемстваў. Затым матэрыялы яго адміністрацыйнай справы пераслалі ў Бабруйск.


Увечары 24 красавіка журналіст наведаў апорны пункт № 8 аддзялення міліцыі Ленінскага раёна Бабруйскага УУС. Там склалі пратакол апытання, да якога далучылі пісьмовае рэдакцыйнае заданне «Бабруйскага кур'ера» за подпісам галоўнага рэдактара Анатоля Санаценкі, скрыншот публікацыі на сайце «БК» і раздрукоўку гэтага матэрыялу ў Word.


Дазнаўца ад УУС даў зразумець Яўгену, што ў хуткім часе яго могуць выклікаць у суд.


baj.by