На літоўскай мяжы — новая рэкордная колькасць мігрантаў

Літоўскія памежнікі паведамілі пра рэкордную колькасць мігрантаў, якія нелегальна спрабавалі трапіць у краіну з Беларусі

Фота BALTNEWS.lt 

Фота BALTNEWS.lt 

За мінулыя суткі памежнікі Літвы не прапусцілі 81 нелегальнага мігранта з Беларусі. Літоўцы іх развярнулі на мяжы і не пусцілі ў сваю краіну.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак Служба аховы дзяржмяжы Літвы: «За мінулыя суткі нелегальна перайсці мяжу спрабаваў 81 чалавек, хоць днём раней не было ні адной такой спробы».

Гэта новы рэкорд — мінулы максімум мігрантаў у дзень здарыўся ў апошні дзень сакавіка, калі перайсці мяжу паспрабавалі 68 чалавек. Бывалі і такія перыяды, калі некалькі дзён запар парушэнні наогул не фіксаваліся.

А ўсяго з пачатку года беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці 2567 чалавек.